Палітвязню Аляксандру Францкевічу зноў працягнулі тэрмін у ШІЗА

Аляксандр Францкевіч / @viasna96
Аляксандр Францкевіч / @viasna96

Палітзнявоенаму анархісту Аляксандру Францкевічу зноў працягнулі тэрмін знаходжання ў штрафным ізалятары, гэтым разам да 5 жніўня. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Францкевіч знаходзіцца ў ШІЗА з 28 сакавіка. Яго змясцілі туды адразу пасля "каранціну" і потым пастаянна падаўжалі тэрміны знаходжання ў ізалятары. Праваабаронцы нагадваюць, што ў Аляксандра няма адной ныркі, і такое доўгае ўтрыманне ў ШІЗА можа дрэнна адбіцца на ягоным здароўі.

Адзначым, што актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча затрымалі ў жніўні 2020 года. Прысуд быў абвешчаны ў верасні 2022-га. Аляксандру выставілі абвінавачанне па цэлым шэрагу артыкулаў, у тым ліку ў арганізацыі масавых беспарадкаў, закліках да санкцый, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і злачыннай арганізацыі. Яго асудзілі на 17 гадоў зняволення. Затым Вярхоўны суд у парадку апеляцыі трохі скараціў тэрміны тром удзельнікам гэтай справы. У выніку канчатковы тэрмін зняволення Аляксандра склаў 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі