Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне

Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне

Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне. Фота з ануляванай пячаткай аб выдварэнні з'явілася ў тг-канале Святланы Ціханоўскай

Сёння стала вядома, што Карыне ўсё ж атрымаецца застацца ў Бучы, дзе яна жыве пасля пераезду з Беларусі. Пра гэта паведаміла журналістка і дэпутатка Ірпеньскага гарсавету Міхаліна Скорык-Шкароўская.

“У нас ёсць выразны сігнал ад Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны, што рашэнне аб яе дэпартацыі ў лапы Лукашэнкі адмененае. Чакаем афіцыйных дакументаў”, — распавяла яна.

Гісторыя з дэпартацыяй Карыны Пацёмкінай з Украіны выклікала вялікі рэзананс. Разам з дзяўчынай разбіраўся з праблемай і прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі. Аднак гэта таксама на той момант не дапамагло, хоць у ведамстве паабяцалі вырашыць праблему валанцёркі.

Цяпер Карына, якая была ўзнагароджаная падзякай уладаў Бучы за дапамогу ўкраінцам, можа урэшце працягваць займацца сваімі справамі.

Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай дазволілі застацца ва Украіне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі