Беларуская біятланістка Дар'я Блашко выйграла спрынт (фота, відэа)

Беларуска Дар'я Блашко ў пятніцу, 20 лютага, выйграла спрынтарскую гонку дзяўчат (да 19 гадоў) на 6 кіламетраў з двума агнявымі рубяжам на чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў. Ён ужо некалькі дзён праходзіць у Раўбічах пад Мінскам. Медаль Блашко — першая ўзнагарода беларускай каманды на першынстве.

19-гадовая Дар'я Блашко выступіла вельмі ўпэўнена. Яна стартавала пад 21-м нумарам, хутка ішла па дыстанцыі, трапна страляла. Пасля другога агнявога рубяжа яна захапіла лідарства і ў выніку паказала самы лепшы час — 16 хвілін 26,4 секунды. "Золата"!

Гэта медаль для ўсёй нашай краіны, сказала пасля перамогі біятланістка.

Другое месца заваявала Юлія Швайгер з Аўстрыі, трэцяе — Ландмарк Тардрэвалд з Нарвегіі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі