Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі анлайн у ноч на нядзелю

Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі анлайн у ноч на нядзелю

Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт на ноч на нядзелю. Як паведамляе сайт Белчыгункі, з 1.30 да 5.00 набыццё і зварот праязных дакументаў у сістэме продажу анлайн будуць недаступныя.

Гэта звязана з магчымымі перабоямі ў працы Банкаўскага працэсінгавага цэнтра з 2.00 да 5.00 28 траўня.

Таксама ў ноч на нядзелю магчымыя перабоі з разлікамі па пластыкавых банкаўскіх картках і зняцце наяўных у банкаматах. На сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра паведамляецца, што ў гэты час будуць праводзіцца працы ў сістэме электразабеспячэння прадпрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі