Беларуская чыгунка хоча ўвесці паслугу “таксоўка з цягніка”
Праўда, пакуль чыгуначнікі не ведаюць, які гэта ажыццявіць з чыста тэхнічнага боку.
Магчыма, пасажыру будуць прапаноўваць такую паслугу па прыбыцці ў Мінск, і калі ён пагаджаецца, то праваднік можа перадаць адпаведную інфармацыю ў дыспетчарскую службы таксі. У выніку пасажыра, які прыехаў у Мінск, ля вагону сустрэне кіроўца таксоўкі і будзе суправаджаць да аўтамабіля.
Як паведамляе БЕЛТА, ужо вызначаная кампанія, якая будзе аказваць такую паслугу. Гэта перавозчык у Мінску, які мае вялікі парк аўтамабіляў. Сярод кампаній-перавозчыкаў ладзілі конкурс, патрабаванні былі даволі жорсткімі: узрост аўтамабіляў не павінен перавышаць 8 гадоў з даты выпуску, кожная машына павінна быць абсталяванай тэрміналам па прыёме пластыкавых картак. Таксама агаворваецца, што ў выпадку, калі паслугу замовіць англамоўны турыст, кіроўца павінен размаўляць з ім па-англійску.
Паслуга “таксоўка з цягніка” будзе бясплатнай: пасажыр заплаціць толькі за праезд у таксоўцы паводле зацверджаных тарыфаў.