Беларуская дыпмісія: грамадзяне нашай краіны ў аварыі ў Латвіі не пацярпелі

Сярод параненых у выніку аварыі ў Латвіі беларускага пасажырскага аўтобуса рэйса Мінск — Рыга грамадзян Беларусі няма. Пра гэта "Интерфаксу" заявілі ў амбасадзе Беларусі ў Латвійскай рэспубліцы. Паводле беларускага дыпламата, усе трое пацярпелых — грамадзяне Латвіі. Аднак паводле інфармацыі РИА "Новости", якое спасылаецца на дырэктара Цэнтра медыцыны катастроф Марціньша Шыцса, у бальніцы былі прывезеныя 11 чалавек, пасля аказання дапамогі 10 пацярпелых былі адпушчаныя.

Аварыя адбылася, калі  беларускі аўтобус спрабаваў аб'ехаць дваіх ласёў, што выбеглі на дарогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі