Беларуская хакейная "маладзёжка" абгуляла Данію на мемарыяле Жоўтака
У Рызе на хакейным турніры, прысвечаным памяці вядомага латвійскага нападаючага Сяргея Жоўтака, зборная Беларусі ва ўзросце да 20 гадоў перамагла сваіх аднагодкаў з Даніі. Сустрэча скончылася з лікам 2:0 (0:0, 1:0, 1:0). Шайбы ў беларусаў закінулі Вячаслаў Макрыцкі і Аляксандр Качан, паведамляе сайт Чемпионат.Ру.