Беларуская скрыпачка вінаваціць аўстрыйскага дырыжора ў сэксуальных дамаганнях

Беларуская скрыпачка вінаваціць аўстрыйскага дырыжора ў сэксуальных дамаганнях

У еўрапейскай музычнай супольнасці разгараецца сэксуальны скандал. Беларуская скрыпачка Алена Даргель і чацвёра яе калег з Албаніі, Германіі ды Швейцарыі вінавацяць дырыжора Густава Куна ў сэксуальных дамаганнях. Пра гэта яны заявілі ў адкрытым лісце, піша tut.by са спасылкай на Associated Press.

Пад лістом падпісаліся скрыпачкі Алена Даргель (Беларусь) і Нінела Ламай (Албанія), а таксама тры спявачкі — сапрана з Германіі Бецін Камп, мецца-сапрана з Германіі Джулія Эш і швейцарскае сапрана Мона Зом. Яны заяўляюць, што з 1998 па 2017 года дырыжор Густаў Кун без дазволу цалаваў, абмацваў, публічна пагражаў і прыніжаў іх на цірольскім фестывалі "Эрл". Аўтаркі ліста сцвярджаюць, быццам гэтыя факты былі вядомыя і раней, але ніякіх мер да дырыжора ніхто не прымаў. 

Густаў Кун адпрэчвае абвінавачванні. Яго адвакат Майкл Кругер назваў заяву безадказнай і прыгразіў, што Кун будзе абараняцца ад несправядлівых абвінавачанняў у судзе.

Пракуратура Аўстрыі праводзіць праверку па факце абвінавачванняў.

Скрыпічную партыю выконвае Алена Даргель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі