Беларуская вяслярка Кацярына Карстэн знялася з чэмпіянату свету: у яе траўма

Беларуская вяслярка Кацярына Карстэн знялася з чэмпіянату свету: у яе траўма

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічным веславанні Кацярына Карстэн не выступіць на чэмпіянаце свету, які адкрываецца сёння ў аўстрыйскім Лінцы. Як паведамляе БЕЛТА, тытулаваная беларуская спартсменка прапускае рэгату праз траўму.

На спаборніцтва заяўленыя 13 беларускіх весляроў, сярод якіх дзеючыя чэмпіёнкі Еўропы Анастасія Яніна і Алена Фурман. Нашы спартсмены будуць выступаць у шасці відах праграмы.

Узнагароды разыграюць у 29 класах суднаў, у 14 з іх стануць вядомыя ўладальнікі алімпійскіх ліцэнзіяў. Найбольш масавы від спаборніцтваў —  мужчынская адзіночка, дзе за медалі будуць змагацца 44 весляры.

Усяго на чэмпіянаце свету выступяць каля 2 тысяч спартсменаў з 80 краінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі