Беларускі акцёр Павел Харланчук пераехаў у Маскву
Беларускі акцёр Павел Харланчук пераехаў у Маскву. Ён працуе ў трупе Маскоўскага губернскага тэатру пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава. У жніўні 2020-га Харланчук быў сярод акцёраў, якія сышлі з Купалаўскага тэатру. Ён распавёў kp.by, як знайшоў працу ў Маскоўскім губернскім тэатры, пра рэпетыцыі з Бязрукавым. "29 жніўня 2021 года я сыграў у спектаклі "Найшла каса на камень" па Астроўскім", — кажа Павел Харланчук. Гэта быў яго першы выхад на сцэну маскоўскага тэатра. Ён выканаў ролю Глумава.
Харланчук працягвае актыўна здымацца ў серыялах, у фільмах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.