Беларускі аўтобус перавярнуўся ў Латвіі, спрабуючы аб'ехаць ласёў

У Латвіі ўначы перавярнуўся беларускі аўтобус, які спрабаваў аб'ехаць дваіх ласёў, што выбеглі на дарогу. З ліку амаль 40 пасажыраў у бальніцы былі прывезеныя 11 чалавек, дзесяць з іх былі адпушчаныя пасля аказання дапамогі.
Як паведамляе РИА "Новости", пасажырскі аўтобус рухаўся з Мінска ў Рыгу. Здарэнне адбылося ў Дзвінскім раёне недалёка ад мяжы з Беларуссю. Паводле слоў дырэктара Цэнтра медыцыны катастроф Марціньша Шыцса, жыццю беларуса, што застаецца ў бальніцы, нічога не пагражае. Тым часам ветэрынары змагаюцца за жыццё аднаго з ласёў, які быў цяжка паранены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі