Беларускі аўтобус пратараніў легкавік на Ўкраіне (фота)

Беларускі аўтобус патрапіў у аварыю ў Мікалаеўскай вобласці Ўкраіны. Сёння ўначы 52-гадовы кіроўца аўтобуса "Мерседэс-Бенц" не заўважыў аўтамабіль "Жыгулі", які стаяў справа наперадзе, і пратараніў яго. Ад удара легкавік сутыкнуўся з іншай машынай.
Як паведамляе сайт pravda.mk.ua, у выніку аварыі двое пасажыраў "Жыгулёў" — 31-гадовая жонка кіроўцы і яго 11-гадовы сын — шпіталізаваныя. Пасажыры аўтобуса не пацярпелі. Паведамляецца, што ўдзельнікі дарожна-транспартнага здарэння вярталіся дахаты з адпачынку. Беларускі аўтобус ехаў з Алушты ў Мінск.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі