Беларускі дызайнер атрымаў прыз за найлепшую ўпакоўку для піцы

Піца, фота ілюстрацыйнае

Піца, фота ілюстрацыйнае / pixabay

Беларускі дызайнер і ілюстратар Аляксей Лімонаў атрымаў залатую ўзнагароду на прэстыжным конкурсе дызайну Pentawards. Сёлета ён ладзіўся ў Лондане.

Так высока журы ацаніла дызайн скрынкі для піцы “Eazzy Pizzy”.

 

 

Паглядзець гэтую публікацыю ў Instagram

 

 

 

 

Публікацыя ад Lesha Limonov (@lesha_limonov)

“Гэта ўжо чацвёртая наша ўзнагарода за гэты праект! Асабіста для мяне гэта вельмі вялікае дасягненне ў маёй прафесійнай дзейнасці. Цяпер у мяне ўжо 26 узнагарод, але гэтая — асаблівая!" — падзяліўся Лімонаў у сваім Instagram-акаўнце.

Крэатыўны дырэктар гэтай працы — Яўген Высата.

Дарэчы, Лімонаў — той самы дызайнер, які нядаўна прыдумаў крэатыўную ідэю для... цюкоў з саломай на беларускіх палях! Ён прапанаваў ператварыць іх у банкі згушчонкі і нават зефіркі Haribo. Як вам ідэя?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі