Беларускі Медыябаркэмп у Літве

Фотарэпартаж з беларускай айцішнай не-канферэнцыя, якая прайшла на першых летніх выходных у Нідзе, на літоўскай палове Куршскай касы
Арганізатары сустрэлі ўдзельнікаў апоўдні ў пятніцу, 5 чэрвеня, на чыгуначным вакзале, усе пагрузіліся ў два аўтобусы і рушылі на паўночны захад, да мора. Але ніхто з удзельнікаў не ведаў канкрэтнага месца правядзення Медыябаркэмпа: яно трымалася ў таямніцы да апошняга.





Удзельнікі — прадстаўнікі розных суполак, грамадзянскіх і медыйных ініцыятыў, а таксама літаратары, музыкі і іншыя людзі мастацтва — размясціліся на беразе Куршскага заліва ў драўляных хатках былога дзіцячага лагера.








Удзельнікі былі забяспечаныя бесправадным інтэрнэтам, але ў розных будынках, дзе праводзіліся прэзентацыі (музей, бібліятэка і рэстаран) былі розныя наладкі падлучэння да сеціва, што стварала невялікія нязручнасці пры перасоўванні з адной залы ў іншую. А таксама "галодныя" інтэрнэт-юзэры з Беларусі адразу адчулі халяву і сталі пампаваць вялікія аб'ёмы інфармацыі з інтэрнэта так, што да сярэдзіны дня было цяжка нават праверыць пошту!




Расклад правядзення прэзентацый за 15 хвілін быў запоўнены прэзентацыямі, якія былі на дзіва рознымі і не заўсёды стандартнымі для шэраговага баркэмпа: і пра фестываль самвыдату, і пра палітычную іронію ў благасферы, і прэзентацыя інтэрнэт-часопіса аб электроннай музыцы, і прэзентацыя інтэрнэт-радыё, і нават прэзентацыя выдавецтва "Галіяфы", дзе літаратары частавалі бальзамам падчас рабочага працэсу, што прывяло баркэмпераў у шок.















Фота: http://kryscina.com/

Чытайце таксама: інтэрв'ю з Аляксеем Крывалапам, арганізатарам Медыябаркэмпа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі