Беларускі спявак Аляхно выступіў на канцэрце ў акупаваным расіянамі Херсоне
Беларускі спявак Руслан Аляхно выступіў на канцэрце да "Дня Расіі" ў акупаваным расіянамі ўкраінскім горадзе Херсоне. Гэтым ён пахваліўся ў сябе ў Instagram.
40-гадовы Аляхно — ураджэнец Бабруйска. Ён з'яўляецца прыхільнікам цяперашняй улады ў Беларусі. Летась ад Аляксандра Лукашэнкі атрымаў званне заслужанага артыста РБ. У 2008-м спявак прадстаўляў Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне", але ў фінал не патрапіў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.