Беларускі Су-27УБМ, які разбіўся ў Польшчы, быў застрахаваны на $900 тысяч
Беларускі знішчальнік Су27УБМ, які разбіўся падчас паказальнага выступу на авіяшоў у Польшчы, быў застрахаваны на 900 тыс. долараў. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміла генеральны дырэктар беларускай страхавой кампаніі "Прамтрансінвест" Любоў Сімончык. Па яе словах, знішчальнік быў застрахаваны не на поўную суму. Акрамя таго, кожны з двух загінулых пілотаў Су-27УБМ быў застрахаваны на 15 тыс. долараў.
Як паведаміла страхоўшчыца, выплата грошай адбудзецца на працягу 10 дзён пасля складання камісіяй акту. Прадстаўнік кампаніі цяпер знаходзіцца на месцы катастрофы і ўдзельнічае ў расследаванні яе прычынаў.