Беларускі ўрад абвяргае наяўнасць палітычных зняволеных

Пра гэта гаворыцца ў дакуменце "Меркаванні па высновах і/ці рэкамендацыях", пададзеным Беларуссю ў Савет ААН па правах чалавека. У прыватнасці, там адзначаецца: "Сцвярджэнні аб затрыманнях і прыцягнення да суда па палітычных прычынах, што як быццам маюць месца ў Беларусі, не пацвярджаюцца фактамі". Гэта адказ на рэкамендацыю французскага ўрада, якая заклікала "адгукнуцца на неаднаразовыя заклікі міжнароднай супольнасці вызваліць палітычных зняволеных, не ладзіць судовых разбіральніцтваў па палітычных матывах".

Беларускія правабаронцы з такім меркаваннем нязгодныя. Нагадаем, на прэзэнтацыі маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі 10 верасня старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак заявіў:

"У Беларусі застаецца праблема палітзняволеных. Мы лічым, што ўсе людзі, якія былі асуджаныя па справе Аўтуховіча, – палітзняволеныя".

Апрача таго, праваабаронцы нагадваюць, што Максім Дашук, асуджаны па "справе 14-ці", дагэтуль адбывае пакаранне, Сяргея Каваленку асудзілі на абмежаванне волі, затрыманы Міхась Башура.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі