Беларускіх штангістаў могуць не пусціць на Алімпіяду ў Рыа
![Беларускіх штангістаў могуць не пусціць на Алімпіяду ў Рыа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dopinh-2306.jpg.webp?itok=Fiz_LG_W)
Федэрацыю цяжкай атлетыкі Беларусі могуць на год адхіліць ад міжнародных спаборніцтваў. Рашэнне будзе прынятае пасля пераправеркі пробаў Алімпійскіх гульняў у Пекіне (2008) і Лондане (2012). Пра гэта, як піша "Прессбол", паведаміла ў сваёй заяве Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF).
Калі ў допінг-пробах Алімпіядаў 2008 і 2012 гадоў будуць выяўленыя па тры і больш станоўчых вынікаў на забароненыя прэпараты, забарона пагражае спартовым федэрацыям Беларусі, Расіі ды Казахстана.
Дарэчы, Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі ўжо забрала ў Беларусі адну алімпійскую квоту на Гульні-2016. Прычынай, па звестках "Прессбола", сталі некалькі станоўчых допінг-пробаў падчас кваліфікацыі да Алімпіяды.
Акрамя таго, па дзве алімпійскія квоты IWF забрала ў камандаў Азербайджана, Казахстана, КНДР, Малдовы і Расіі. Па адной квоце было адклікана ў зборных Румыніі ды Узбекістана.