Беларускім лёгкаатлетам пацвердзілі забарону на ўдзел у спаборніцтвах у Еўропе

Санкцыі ў лёгкай атлетыцы працягваюць дзейнічаць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Санкцыі ў лёгкай атлетыцы працягваюць дзейнічаць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларускім і расійскім лёгкаатлетам пацвердзілі забарону на ўдзел у еўрапейскіх спаборніцтвах "да заканчэння вайны ва Украіне". Пра гэта 15 сакавіка паведамляе Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя.

Санкцыі супраць лёгкай атлетыкі Беларусі і Расіі былі ўведзеныя 1 сакавіка 2022-га, на пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. 

У заяве падкрэсліваецца, што пазіцыя наконт забароны для спартсменаў і афіцыйных асоб застаецца нязменнай. Яна датычыць і спаборніцтваў, і ўсіх іншых мерапрыемстваў.

У той жа час Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя абяцае далейшую падтрымку Федэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны, "каб спартсмены з гэтай краіны ўсё яшчэ маглі рэалізаваць свой патэнцыял, нягледзячы на трагічную сітуацыю ў краіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі