Беларускім медыкам паабяцалі, што іх заробкі вырастуць удвая
Заробкі беларускіх медыкаў да 2025 года вырастуць удвая. Пра гэта ў праграме "Размова ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, гэта даручэнне кіраўніка дзяржавы. Павышэнне зарплат мусіць дапамагчы спыніць уцечку медыцынскіх кадраў у замежжа. "Гэта будзе сур'ёзным стымулам, каб лекары не з'язджалі", — кажа міністр. Ён адзначае, што ёсць лекары, якія вяртаюцца ў Беларусь, у тым ліку і з Расійскай Федэрацыі.
Сярэдні заробак лекара ў нашай краіне складае менш за паўтары тысячы рублёў. Апошні раз зарплаты павышаліся тры месяцы таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.