Беларускім універсітэтам стане лягчэй атрымліваць еўрапейскія гранты
У Польшчы створана сетка універсітэтаў памежжа.
Гэта аб’яднанне дзевяці універсітэтаў з Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны і Расіі. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана 11 кастрычніка ў Беластоку.
Ініцыятарам і кіраўніком праекта з'яўляецца Беластоцкі ўніверсітэт. З Беларусі дамову падпісалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аляксандра Пушкіна і Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Мэтай стварэння сеткі ўніверсітэтаў з’яўляецца атрыманне большага доступу да еўрапейскіх грантаў, паведамляюць польскія СМІ.