Беларускія апазіцыянеры прымуць удзел у мерапрыемствах Еўранеста ў Брусэлі

Беларускія апазіцыянеры прымуць удзел у мерапрыемствах Еўранеста ў Брусэлі

Прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных партыяў і арганізацыяў прымуць удзел у мерапрыемствах парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства ў Брусэлі. Пасяджэнні адбудуцца 21-23 сакавіка.

Ад нашай краіны ў мерапрыемствах Еўранэста будуць удзельнічаць прадстаўнікі дзевяці апазіцыйных структураў — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), руху "За Свабоду", кампаніі "Гавары праўду", Аб'яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", Партыі БНФ ды іншых.

Пасяджэнне працоўнай групы па Беларусі запланаванае на 22 сакавіка.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў, што большасць беларускіх апазіцыйных структур мяркуе выступіць з адзіным пасланнем да Еўропы. "Мы распрацоўваем сумеснае пасланне да палітыкаў Еўропы, яно датычыць правядзення парламенцкіх выбараў у гэтым годзе. Мы лічым, што акцэнт павінен рабіцца на ўмовах іх правядзення і адпаведнасці іх стандартам АБСЕ. Іншыя акцэнты будуць толькі выгадныя беларускім уладам, будуць садзейнічаць кансервацыі сітуацыі ў краіне і фальсіфікацыі выбараў", — перадае БелаПАН яго словы.

Рымашэўскі падкрэсліў, што на пасяджэнне не запрошаныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі