Беларускія аўташколы вымушаныя зніжаць кошты, каб прыцягнуць кліентаў

Беларускія аўташколы вымушаныя зніжаць кошты паслуг для прыцягнення кліентаў. Пра гэта паведаміў загадчык аддзелам бяспекі руху на транспарце Беларускага навукова-даследчага інстытута транспарту Міхаіл Свістун, перадае БЕЛТА.
Летась попыт на паслугі аўташкол быў даволі высокім. У некаторых арганізацыях на чэргі стаялі паўгода і больш.

Цяпер такога ажыятажу няма, што збольшага звязана з фінансава-эканамічным крызісам. Калі раней фармаваліся групы па 30 чалавек, то цяпер у іх склад уваходзіць 15-20 чалавек, сказаў Міхаіл Свістун.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі