Беларускія банкі вернуць уладальнікам памылкова спісаныя з картак грошы

Беларускія банкі вернуць уладальнікам картак грошы памылкова, з-за тэхнічнага збою спісаныя з карт-рахункаў. Такую заяву Нацбанку Беларусі перадае "Інтэрфакс". Нагадаем, што з некалькі дзён з 5 чэрвеня кліенты сеткі банкамата не маглі працаваць з карткамі. (А па некаторых звестках яшчэ і 10 чэрвеня адзначаліся падобныя выпадкі.)

Прычынай тэхнічнага збою прэс-сакратар Нацбанку Анатоль Драздоў назваў унутраны збой. Ён катэгарычна адверг магчымасць віруснага нападу на працэсінгавы цэнтр.

Прадстаўнік Нацбанку растлумачыў, што тэхнічны збой сеткі быў выкліканы разладам аднаго з кантролераў дублюючай сістэмы запісу трансакцый па картках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі