Беларускія батуцісты паўтарылі поспех 25-гадовай даўніны
Уладзіслаў Ганчароў, Іван Літвіновіч і Алег Рабцаў заваявалі золата ў камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце свету па скачках на батуце, які праходзіць у Японіі. Як інфармуе БЕЛТА, беларускія спартсмены апярэдзілі кітайцаў на сотыя бала. Трэцяе месца ў батуцістаў з Расіі.
Беларускія спартсмены на міжнародных спаборніцтвах не заваёўвалі золата ў камандных спаборніцтвах па скачках на батуце 25 гадоў.
У суботу Ганчароў і Рабцаў выступяць у фінале ў сінхронных скачках. Беларускі на медалі ў гэтым відзе праграмы не прэтэндуюць.
vk.com/trampolinerus
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.