Беларускія байцы прывезлі 15 медалёў з чэмпіянату Еўропы па тайскім боксе

Беларуская каманда на спаборніцтвах у Парыжы. Фота са старонкі Юрыя Булата ў Facebook.
Беларуская каманда на спаборніцтвах у Парыжы. Фота са старонкі Юрыя Булата ў Facebook.

Беларускія байцы заваявалі 15 узнагародаў на чэмпіянаце Еўропы па тайскім боксе ў Парыжы. На вышэйшую прыступку п'едэстала падымаліся Максім Пяткевіч (вагавая катэгорыя — 63,5 кг), Уладзіслаў Ядзешка (63,5 кг), Ілля Бураў (67 кг), Мікіта Шостак (81 кг) і Дыяна Емяльянава (звыш 75 кг). Таксама на рахунку нашых спартсменаў 3 срэбныя і 7 бронзавых медалёў.

У медалёвым заліку беларуская каманда заняла чацвёртае месца. Нашу краіну прадстаўлялі 25 спартсменаў. Усяго ж на рынг выйшлі больш як 200 байцоў з 28 краінаў

Белорусские бойцы привезли 15 медалей с чемпионата Европы по тайскому боксу
Мікіта Шостак становіцца чэмпіёнам. Фота са старонкі Юрыя Булата ў "Фэйсбуку".

Паядынкі прайшлі на арэне Аль Жорж Карпенцье, названай у гонар першага французскага чэмпіёна Еўропы па боксе ў чатырох вагавых катэгорыях, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі