Затрымалі чэмпіёнку Беларусі па муай-тай Аляксандру Сітнікаву
13 кастрычніка ў Мінску затрымалі 24-гадовую Аляксандру Сітнікаву — шматразовую чэмпіёнку Беларусі па тайскім боксе і К1, трохразовую бронзавую прызёрку чэмпіянатаў Еўропы па муайтай.
Як паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці, дзяўчыну даставілі ў Цэнтральны РУУС. 14 кастрычніка павінен адбыцца суд над ёй.
У сваім акаўнце ў⠀Instagram спартоўка пісала: "Я неверагодна ганаруся нашымі людзьмі! Яны мудрыя, моцныя і неверагодна добрыя, столькі ўзаемадапамогі і ўсё так культурна. І ўсё гэта нягледзячы на страшную жорсткасць з боку ўрада! Жыве Беларусь!".
Дарэчы, 13 кастрычніка на 15 сутак быў асуджаны шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе, вядомы трэнер Юрый Булат — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Ён адбывае арышт на Акрэсціна, адваката да яго не пускаюць, спасылаючыся на "складаную эпідэміялагічную сітуацыю".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.