Віталь Гуркоў: я не планую вяртацца ў Беларусь

Віталь Гуркоў: я не планую вяртацца ў Беларусь

Баец Віталь Гуркоў не плануе вяртацца ў Беларусь. "На гэты момант няма перадумоў для вяртання ў Беларусь. Я бачу падзеі збоку",перадае яго словы Tribuna.com.

"Вось, кажуць, што прабітае дно, прабітае дно, але няма ніякага дна. Гэта бяздоннасць нейкага безмежаку і жаху", — апісвае спартовец беларускую сітуацыю.

Гуркоў параўноўвае сваё становішча з Тадэвушам Кандрусевічам, якога ўлады адмовіліся пускаць назад у Беларусь. Сярод іншага, агучвалася версія, быццам каталіцкі арцыбіскуп атрымаў заданні ў Польшчы. "Яны могуць сказаць, што я быў у Зяленскага і атрымаў ўказанні або грошы на рэвалюцыю. Зараз жа ворагі — Украіна, Польшча", — каментуе спартовец. 

Ён кажа, што сваім часам быў "у нефармальнай тусоўцы, дзе былі хуліганы, анархісты і гэтак далей". У 2017 годзе адзін з яго таварышаў быў асуджаны на 10 гадоў — "за кіраўніцтва нейкімі незарэгістраванымі арганізацыямі".

Гуркоў мяркуе, што крымінальную справу могуць сфабрыкаваць і на яго: "Я бачыў артыкул, дзе я быў выстаўлены заўзятым нацыяналістам, што ў першыя дні мітынгаў я падрыхтоўваў хуліганаў, якія супрацьстаялі АМАПу. Пры гэтым гэта лёгка могуць даказаць: ёсць фатаграфіі, дзе я з пэўнымі людзьмі. Я класна пасую пад гэтую ўсю тэму. Я прыняў рашэнне, што я імігрант".

Падсумоўваючы гэтую тэму, тай-баксёр заявіў, што не плануе вяртацца ў Беларусь.

Напярэдадні на 15 сутак быў асуджаны вядомы тай-баксёр Юрый Булат. Чэмпіёнку Беларусі па тайскім боксе Аляксандру Сітнікаву затрымалі і сёння будуць судзіць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі