Віталь Гуркоў стаў трэнерам у зборнай Украіны па тайскім боксе
Віталь Гуркоў стаў трэнерам у зборнай Украіны па муай-тай. Пра гэта спартовец напісаў у сваім акаўнце ў Інстаграме.
Таксама ён паведаміў, што ў складзе зборнай вязе сваю падначаленую на чэмпіянат свету. Яе завуць Марыя Бярко.
"Роўна год шчыльнай працы — і мы ўжо ў нацыянальнай зборнай Украіны! /.../ Наперадзе чэмпіянат свету па муай-тай, першы мой чэмпіянат, на якім я не буду ў ролі байца. Я трэнер!" — піша Гуркоў. Па яго словах, спярша ў Таіландзе пройдзе падрыхтоўчы лагер, а толькі потым адбудуцца спаборніцтвы.
Свой допіс ён завяршае двума лозунгамі: "Слава Україні! Жыве Беларусь!".
Гуркоў эміграваў ва Украіну ў 2020- годзе на хвалі рэпрэсій супраць удзельнікаў беларускіх пратэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.