Кікбаксёр Віталь Гуркоў узначаліў "Пагоню"

Віталь Гуркоў / Еўрарадыё
Віталь Гуркоў / Еўрарадыё

Міністэрства юстыцыі Украіны зарэгістравала грамадскае аб'яднанне "Пагоня". Яго дырэктарам стаў беларускі кікбаксёр, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Віталь Гуркоў, паведамляе тг-канал палка "Пагоня".

Заснавальнікамі аб'яднання выступілі беларусы, якія пастаянна пражываюць ва Украіне, а таксама байцы беларускага палка "Пагоня".

Паведамляецца, што гэтае аб'яднанне будзе падтрымліваць беларускі дабраахвотніцкі рух ва Украіне. Яшчэ адной мэтай дзейнасці называецца кансалідацыя беларускай дыяспары для вызвалення Украіны і Беларусі ад расійскіх акупантаў і дыктатуры Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі