Камандзір Другога Інтэрнацыянальнага Легіёна згадаў пра беларускіх байцоў
Камбат Руслан Мірашнічэнка і яго байцы / Скрыншот з відэа
Камандзір Другога Інтэрнацыянальнага Легіёна Руслан Мірашнічэнка выступіў з моцным відэазваротам і запрасіў далучацца да шэрагаў падраздзялення. У запісе яго звароту ўзялі ўдзел і беларускія добраахвотнікі, у тым ліку ваяры "Пагоні".
"Барацьба ўкраінскага народу — гэта шанец для іншых народаў вызваліцца ад уплыву расійскай імперыі", — кажа камбат.
Пра тое, што ва Украіне ствараецца новая вайсковая часць, у якой будуць беларусы, стала вядома ў канцы мінулага года. Яна інтэрнацыянальная — акрамя беларусаў, ёсць грузіны і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. У падраздзяленне ўвайшлі байцы "Пагоні", добраахвотнікі, якія раней былі ў палку імя Каліноўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.