Віталь Гуркоў — сілавікам: на Беларусь напалі вы

Віталь Гуркоў — сілавікам: на Беларусь напалі вы

Вядомы тайбаксёр, шматразовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў запісаў відэазварот да беларускіх сілавікоў.

"Тое, што сёння адбываецца ў краіне, не мае ніякіх падобных прыкладаў. На Беларусь напалі людзі, якія прынялі прысягу ахоўваць свой народ, падтрымліваць парадак і абараняць суайчыннікаў. На Беларусь напалі вы. Вы бегаеце па дварах з дубінамі, б'еце старых і дзяцей, студэнтаў і дактароў. Я ўпэўнены: той, хто лічыць сябе мужчынам і воінам, не так уяўляў сабе сваю доблесную службу", — кажа Гуркоў.

Ён звяртаецца да сілавікоў з заклікам узгадаць прысягу і падпісаць ліст за новыя выбары, які з'явіўся некалькі дзён таму.

Гуркоў — адзін з падпісантаў ліста спартоўцаў за новыя выбары і супраць гвалту. Пад ціскам пасля ліста ён пераехаў ва Украіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі