Беларускія сілавікі запусцілі адкрыты ліст з заклікам правесці новыя выбары
Цікава, ці падпіша зварот хоць хто-небудзь з сілавікоў, якія працавалі на акцыях? / RFE/RL
Беларускія сілавікі пачалі збор подпісаў пад адкрытым лістом.
— Відавочная фальсіфікацыя вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года прывяла да поўнага прававога дэфолту, раскалола беларускага грамадства і паставіла пад пагрозу незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Несправядлівыя выбары сталі галоўнай прычынай грамадскага хаосу, імклівай страты знешнепалітычнага ўплыву, знішчэння эканамічнага патэнцыялу, падзення спартыўнага і культурнага іміджу Рэспублікі Беларусь у вачах усёй сусветнай грамадскасці, — пішуць у звароце сілавікі.
У адкрытым лісце заклікаюць арганізаваць новыя прэзідэнцкія выбары. Таксама аўтары негатыўна ацэньваюць наступствы "прававога дэфолту", які назіраецца сёння ў Беларусі.
На пачатковым этапе подпісы пад зваротам сілавікоў збіраюцца ў закрытым рэжыме. Абнародуюць іх пасля таго, як пад лістом пакінуць свае подпісы больш за тысячу чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.