Віталь Гуркоў зноў стаў чэмпіёнам свету па версіі Kunlun Fight
Беларускі баец Віталь Гуркоў зноў стаў чэмпіёнам свету па версіі Kunlun Fight. Пра сваю перамогу на турніры па тайскім боксе ў Кітаі ён паведаміў у Інстаграме.
Гуркоў падзякаваў за падтрымку сваім прыхільнікам і адзначыў, што стаў першым байцом, хто здолеў двойчы ўзяць чэмпіёнскі пояс.
Раней беларус выйграваў Kunlun Fhght у лістападзе 2017 года.