Беларускія біятланісты сёння возьмуць удзел у індывідуальнай гонцы
На дыстанцыю ў 20 кіламетраў на Алімпіядзе ў Сочы выйдуць Уладзімір Чапелін, Сяргей Новікаў, Яўген Абраменка і Аляксандр Дарожка.
Старт гонкі прызначаны на 17-ю гадзіну.
Сёння пройдзе і лыжная гонка на 10 кіламетраў у жанчын. Яна пачнецца а 13-й гадзіне. Беларусь прадставіць Алена Саннікава.
У медалёвым заліку Беларусь займае 11 месца, "золата" Дар'і Домрачавай — пакуль адзіны беларускі медаль.
Фота — БЕЛТА