Беларускія добраахвотнікі паказалі, як робяць графіці з Каліноўскім у Бахмуце
Графіці / t.me/belwarriors/
Беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага паказалі, як робяць графіці ў Бахмуце — знаходзяць час паміж баямі. На сценах будынкаў з'явіліся выявы легендарнага Кастуся Каліноўскага. "Такое графіці абавязкова з'явіцца і ў Данецку, і ў Луганску, і ў Марыупалі, і ў Крыме!", — пішуць яны. А таксама спадзяюцца, што жыхары Беларусі чакаюць з'яўлення такіх графіці ў сваіх населеных пунктах.
Тым часам сітуацыя ў Бахмуце становіцца ўсё цяжэйшай. Камандуючы ўкраінскіх сухапутных войскаў, генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі заявіў у аўторак, што расіяне працягваюць спробы захапіць горад, нягледзячы на вялізныя страты. На штурм кінутыя найлепшыя атрады "вагнераўцаў". Яны намагаюцца акружыць украінскі гарнізон Бахмута.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.