Беларускія хакеісты даведаліся сапернікаў па Лізе чэмпіёнаў
Беларускія хакейныя клубы даведаліся, з кім ім даведзецца гуляць у Лізе чэмпіёнаў. Сёлета турнір пройдзе без групавога этапу: каманды адразу будуць гуляць у 1/16 фіналу.
Мінскае "Юнацтва" сустрэнецца з чэмпіёнам Чэхіі — хакейным клубам "Тршынец". У мінулым сезоне гэтыя каманды ўжо сустракаліся ў Лізе чэмпіёнаў. У першай гульні "Юнацтва" выйграла 2:0, але ў сустрэчы ў адказ "Тршынец" разграміў мінчукоў — 7:2.
Сапернікамі гродзенскага "Нёмана" ў Лізе чэмпіёнаў будзе шведская "Фрэлунда", якая выйграла чатыры з шасці розыгрышаў Лігі чэмпіёнаў.
Першыя матчы адбудуцца ў кастрычніку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.