Беларускія хакеісты саступілі Латвіі ў хатнім таварыскім матчы

Зборная Беларусі па хакеі саступіла камандзе Латвіі з лікам 0:1. Таварыскі матч у рамках турніру “Еўрачэленджа” прайшоў 4 красавіка ў Лідзе. Першы спарынгавы матч беларусаў і латвійцаў прайшоў 2 красавіка ў Маладзечне і завяршыўся перамогай нашай зборнай — 2:1.

24 і 25 красавіка Беларусь у рамках “Еўрачэленджа” згуляе два матчы з Нарвегіяй — яны пройдуць у Мінску і Салігорску, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі