Беларускія калгасы пачнуць вырошчваць апельсіны і лімоны (паглядзі)
З такой ідэяй выступіў Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй селектарнай нарадзе.
“Што мы часнок не можам вырасціць?" - абурыўся сёння падчас селектарнай нарады Аляксандр Лукашэнка.
"У нас ёсць магчымасць вырасціць усе культуры, якія растуць у свеце", - заявіў ён. - "Я пераканаўся ў гэтым пры наведванні Амана".
"Хто сёння сказаў, што нерэнтабельна апельсіны і лімоны вырошчваць у Беларусі? А салату або перцы, гэта наогул наш прадукт (пра перац). Трэба паспрабаваць, а там гаварыць. Навошта дарма марнаваць валюту?", - празрыста намякнуў Лукашэнка.
"Гэтую закарузласць, замшэласць некаторых у сельскай гаспадарцы трэба забіваць", - падагульніў ён тэму вырошчвання дзіўнай агародніны і садавіны ў беларускіх цяпліцах.