Беларускія клубы даведаліся пра патэнцыйных сапернікаў у футбольных еўракубках
"Нёман" у Венгрыі рыхтуецца да матчу з "Бальцанам" / t.me/fcneman/
Беларускія клубы даведаліся пра патэнцыйных сапернікаў у футбольных еўракубках. Калі БАТЭ ўдасца ў 2-м раўндзе адбору Лігі чэмпіёнаў прайсці кіпрскі "Арыс", у трэцім раўндзе ён выходзіць на пераможцу пары "Ракуў" (Польшча) — "Карабах" (Азербайджан). Матчы прызначаны на жнівень. У выпадку ж, калі барысаўчане прайграюць "Арысу", іх чакае 3-ці раўнд адбору Лігі Еўропы і пераможца пары "Шэрыф" (Малдова) — "Макабі" (Хайфа, Ізраіль).
Гродзенскі "Нёман" ў выпадку выхаду ў 3-ці раўнд Лігі канферэнцый сустрэнецца з пераможцам пары "Цэле" (Славенія) — "Віторыя" (Партугалія). У другім жа раўндзе трэба абыграць "Бальцан" з Мальты.
"Тарпеда-БелАЗ" у выпадку перамогі ў 2-м раўндзе Лігі канферэнцый над АЕК з Кіпра, трапіць на пераможцу пары "Макабі" (Тэль-Авіў, Ізраіль) — "Петракуб" (Малдова).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.