Беларускія малочныя прадукты ў Маскве даражэйшыя за расійскія
А ў мінскіх крамах расійскага малака няма зусім
Расійскія вытворцы малочных прадуктаў сцвярджаюць, што Беларусь душыць іх нізкімі цэнамі на сваю прадукцыю. На гэта ў размове з Еўрарадыё паскардзіўся і выканаўчы дырэктар Малочнага саюза Расіі Ўладзімір Лабінаў.
Уладзімір Лабінаў: “Сам працэс цэнаўтварэння ў Беларусі даўно ўжо не рыначны. І гэта стварае ўмовы да прысутнасці на нашым рынку прадукцыі па дэмпінгавых пазіцыях. Гэта няправільна”.
Вось толькі, як аказалася, часткова ў гэтай “няправільнасці” вінаватыя самі расіяне. Не трэба было, кажа Лабінаў, беларусам энерганосьбіты па льготных коштах даваць.
Уладзімір Лабінаў: “У тым, што Беларусь можа падтрымліваць малочную жывёлагадоўлю і малочную прамысловасць, вялізнае шчасце для сельскай гаспадаркі Беларусі, для перапрацоўчай прамысловасці і для жыхароў Беларусі. Але эфекта "цуду з нічога"не бывае: калі ёсць магчымасць пераразмяркоўваць рэсурсы за кошт магчымасці атрымання танных энерганосьбітаў, тады гэта несправядліва”.
І яшчэ раз нагадаў пра таннасць малочных прадуктаў беларускай вытворчасці.
Уладзімір Лабінаў: “Мы моцна не памылімся, калі скажам, што прадукцыя беларуская была на 25-30 адсоткаў таннейшая”.
Еўрарадыё вырашыла параўнаць кошт малочных прадуктаў беларускай і расійскай вытворчасці ў маскоўскіх крамах. Праўда, выбар там для параўнання аказаўся не багаты: знайшлі толькі смятану і сыр. Так, ў краме “Петёрочка” 200 грамаў смятаны “Бярэсце” 30% тлустасці ад кампаніі “Савушкин продукт” каштуе 29.80 рублёў. У той жа час расійская смятана "Простоквашино" той жа тлустасці каштуе 21.70 рублёў за 180 г і 31.70 рублёў за 350 г. "Вологодские кружева" — 21.60 рублёў, а 230 г "Останкинской" — 40.10 рублёў. Атрымліваецца, што беларуская прадукцыя ў Маскве даражэйшая за расійскую.
Тое ж і ў іншым выпадку: тварог "Хутарок" 200 г ад “Савушкин продукт” тлустасцю ў 1% і 10% (кошт аднолькавы) каштуе 56.10 рублёў, а расійскі "Зернистый" такой жа вагі — 50.80 рублёў.
Еўрарадыё вырашыла для параўнання зазірнуць у мінскія крамы. Вось тут таннейшымі і сапраўды апынуліся айчынныя тавары. Праўда, параўнаць змаглі толькі ёгурт і тваражок, бо ні малака, ні чаго іншага расійскай вытворчасці там не было.
Так ёгурт "Данон" расійскай вытворчасці вагой 370 г і 1,5% тлустасці каштуе 2670 рублёў, а ёгурт “Савушкин продукт” 3,5% тлустасці — 1130 рублёў. Расійскі тваражок “Даниссимо” 163 г каштуе 2560 рублёў, а беларускі “Асалода” 135 г – 1700 рублёў.
Напрыканцы размовы выканаўчы дырэктар Малочнага саюза Расіі патлумачыў, чаму сёння ўвоз беларускай малочнай прадукцыі забаранілі амаль цалкам.
Уладзімір Лабінаў: “Першы дакумент, які быў апублікаваны, беларускім бокам быў успрыняты не канструктыўна, а неадэкватна. Ён меў каментары недапушчальныя, і таму было прынята рашэнне разабрацца канчаткова з усім асартыментам”.
Атрымліваецца, што прычына не зусім у парушэннях нормаў і нават не ў коштах. Значыцца, уся справа ў палітыцы?
Фота — bymedia.net