Беларускія памежнікі чакаюць павелічэнне плыні нелегальных мігрантаў

Неўзабаве Беларусь сутыкнецца з павелічэннем колькасці нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца патрапіць у іншыя краіны транзітам праз нашую краіну. Такую заяву зрабіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі. Па ягоных словах, гэтае павелічэнне ўжо адчуваецца, асабліва на прыбалтыйскім участку мяжы. Рачкоўскі лічыць, што нелегальная міграцыя стане галаўным болем ХХІ стагоддзя.

У сваю чаргу кіраўнік офіса АБСЕ у Мінску Ханс-Ёхан Шміт заявіў, што Беларусь вельмі добрае працуе з іншымі краінамі, у тым ліку з краінамі Еўрапейскага Саюза, у пытаннях барацьбы з незаконнай міграцыяй. Ён лічыць, што "Ўсходнім партнёрстве" Беларусь можа яшчэ больш шчыльна супрацоўнічаць з дзяржавамі ЕС у пытаннях процідзеяння незаконнай міграцыі, вырашэнні праблем, якія яе суправаджаюць.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі