Беларускія школьнікі будуць вучыцца на калядныя святы
На наступны дзень пасля каталіцкага Раства дзецям давядзецца ісці ў школу.
На Калядныя святы беларускія школьнікі будуць вучыцца. Прынамсі, у пятніцу, 26 снежня, на наступны дзень пасля каталіцкага Раства.
Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", Міністэрства адукацыі апублікавала даты і тэрміны ўсіх школьных канікул на бягучы навучальны год яшчэ летам. Сёлета зімовыя канікулы пачынаюцца ў нядзелю, 28 снежня. Пасля каталіцкага Раства школьнікам давядзецца наведаць свае навучальныя ўстановы. Рэальным навучальным днём з'яўляецца толькі пятніца, 26-е, паколькі субота, 27 снежня — гэта так званы шосты вучэбны дзень для факультатываў і кружкоў.
Летась беларускія школьнікі адпачывалі ад каталіцкага Раства да праваслаўнага. Дарэчы, працягласць канікул сёлета не зменіцца — тыя ж 15 дзён, паколькі трэцяя чвэрць стартуе толькі 12 студзеня (летась — 9 студзеня).
На Каляды і Новы год беларусы будуць адпачываць па чатыры дні запар
Фота — bymedia.net