Беларускія студэнткі масава выходзяць замуж, каб пазбегнуць размеркавання
Згодна з “Палажэннем аб размеркаванні выпускнікоў” выратаваць выпускніцу ад працы ў перыферыі можа сталічны муж-міліцыянт, вайсковец, дыпламат ці кэдэбэшнік. Але знаходлівыя студэнткі адшукваюць і іншыя варыянты.
Для гэтага патрэбны звычайны муж-мінчанін з жыллёвай плошчай, прапіска і так званае трохбаковае пагадненне.
Студэнтку Інстытута журналістыкі БДУ Ганну меліся выслаць назад у перыферыю па мэтавым накіраванні.
Студэнтка інстытута журналістыкі Ганна: “У мяне муж не міліцыянт і не супрацоўнік КДБ. Дастаткова, каб у твайго мужа была мінская прапіска і жыллёвая плошча. Да таго ж я рабіла даведку, што ён працуе і жыве ў Мінску. Далей трэба падпісаць трохбаковае пагадненне. Я ездзіла да рэдактара раённай газеты, што выпісваў мне мэтавае накіраванне, і ён пісаў мне паперу, што ён не супраць мяне адпусціць у сувязі з тым, што я ўзяла шлюб”.
Так выпускніца засталася жыць ў сталіцы.
Падрабязней пра метады ўхілення ад абавязковага размеркавання чытайце ў хуткім часе на сайце Еўрарадыё.