Беларускую АЭС пабудуюць на расійскія крэдыты

Фінансаванне будаўніцтва беларускай АЭС будзе ажыццяўляцца ў тым ліку і за кошт расійскіх крэдытаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Ён таксама нагадаў, што адпаведныя дамоўленасці дасягнутыя падчас сустрэч першага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзіміра Сямашкі і кіраўніка дзяржкарпарацыі "Росатом" Сяргея Кірыенкі.

Нагадаем, што ў Беларусі плануецца пабудаваць АЭС з двума блокамі на 1 тыс. Мвт кожны, абсталяванымі вода-вадзянымі рэактарамі. Будаўніцтва беларускай атамнай станцыі плануецца пачаць у канцы 2009 года. Кошт праекту ацэньваецца ў $4-6 млрд.

Месцам будаўніцтва першай беларускай АЭС вызначаны Астравецкі раён Гарадзенскай вобласці.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі