Беларускую чорную камедыю “Spice Boyz” прэзентуюць на замежных кінафестывалях
![Беларускую чорную камедыю “Spice Boyz” прэзентуюць на замежных кінафестывалях](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sehtb6i1d7s.jpg.webp?itok=EAj6_MqI)
Беларускі фільм пра падлеткаў і спайсы, заснаваны на рэальных падзеях, пакажуць на фестывалях у Расіі, Нямеччыне і Нарвегіі. Прэм'ера чорнай камедыі "Spice Boyz" Уладзіміра Зінкевіча адбудзецца ў рамках 45-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю ў праграме "Фільмы, якіх тут не было", паведамляе ТГ-канал пра беларускае кіно "Священный белавуд".
Стужка заснаваная на падзеях шасцігадовай даўніны. Тады спайсы набылі ў Беларусі жахлівую папулярнасць. Але адразу стала зразумелай іх небяспека. Пад уздзеяннем хімічных сумесяў людзі нават выкідаліся з вокнаў.
Карціна здымалася на прыватныя грошы. У шырокі пракат яе плануецца выпусціць 22 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.