Беларускую гімназію ў Вільні эвакуявалі
Беларуская гімназія імя Францыска Скарыны
У Вільні эвакуявалі беларускую гімназію імя Францыска Скарыны, паведамляе тэлеканал "Белсат". Верагодна, хтосьці затэлефанаваў з паведамленнем пра мініраванне.
Па словах відавочцаў, да гімназіі прыехалі аўтамабілі паліцыі, таксама каля яе ёсць сілавікі ў бронекамізэльках.
З будынка гімназіі вывелі ўсіх дзяцей, усярэдзіне працуе паліцыя. З
Заняткі ў гімназіі на сёння адмянілі.
Пазней выявілася, што трывога была вучэбнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.