Сотні будынкаў у Беларусі "замініраваў" школьнік з расійскага Омска

Сапёрная машына / gp.by, ілюстрацыйнае фота
Сапёрная машына / gp.by, ілюстрацыйнае фота

17-гадовы школьнік з Омска павеадміў пра "мініраванне" каля 300 будынкаў у Беларусі. За гэта на яго пачалі крымінальную справу, піша "Город55" са спасылкай на Следчы камітэт РФ.

Дарэчы, у Расіі хлопец таксама праходзіць па аналагічнай справе. Там ён паспеў "замініраваць" каля 800 аб'ектаў — школы і шпіталі, дзяржустановы і сілавыя структуры ў розных гарадах. Невядома, чаму падлетак вырашыў не абмяжоўвацца Расіяй, а заняцца таксама і Беларуссю.

Сам школьнік сказаў следчым, што дзейнічаў дзеля помсты аднакласнікам і праз няшчаснае каханне. Так, некаторыя паведамленні пра закладзеную выбухоўку ён дасылаў пад нікам бацькоў адной з сваіх аднакласніц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі