Беларускую жаночую зборную біятлона пакінуў трэнер Альфрэд Эдэр
Замест яго на пасаду старэйшага трэнера запрасілі Уладзіміра Каралькевіча.
Вядомы аўстрыйскі спецыяліст Альфрэд Эдэр, які ў мінулым сезоне працаваў з жаночай зборнай Беларусі, не працягнуў кантракт з Беларускай федэрацыяй біятлона “па сямейных абставінах”.
БФБ на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльных сетках падзякавала аўстрыйскаму трэнеру за працу з камандай і высока ацаніла супрацоўніцтва з ім.
Замест Эдэра з беларускімі біятланісткамі будзе працаваць Уладзімір Каралькевіч. Ён ужо прыступіў да трэніровачнага працэсу, хоць кантракт з ім знаходзіцца “ў працэсе падпісання”.
Жаночую каманду разам з Фёдарам Свобадай будзе трэніраваць Сяргей Някрасаў.
Таксама стала вядома, што зборную Беларусі па біятлоне пакінуў вядомы сервісмен Івар Міхал Улеклейв. Цяпер ён будзе працаваць у Нарвегіі, паведамляе by.tribuna.com
Фота з архіву