Беларусы рэзка скарацілі продаж валюты
Беларусы рэзка скарацілі продаж валюты. Як піша TUT.by са спасылкай на дадзеныя Нацбанка, у верасні чысты продаж наяўнай валюты стаў мінімальным за амаль тры гады і склаў 88,7 мільёна долараў. Набыццё наяўнай валюты таксама працягвае падаць.
У верасні беларусы здалі валюты на 16,7% меней, чым у жніўні — 603,6 млн долараў, а набылі на 1,8% меней — 514,9 млн долараў.
У мінулым месяцы назіраліся значныя ваганні курса долара, які амаль дасягнуў гістарычнага максімуму лютага 2016 года.
За дзевяць месяцаў бягучага года беларусы здалі чыстымі 1,493 мільярда долараў, за ўвесь мінулы год — 2,2 млрд., за 2016 — 2,4 млрд.
Амаль тры гады беларусы прадаюць валюту, у тым ліку назапашаныя дэпазіты. Эксперты звязваюць гэта з тым, што людзі імкнуцца захаваць звыклы ўзровень жыцця на фоне зніжэння прыбыткаў.